У Тэгеране сёньня працягваліся хваляваньні ў часе жалобнай цырымоніі аднаго з забітых у часе антыўрадавых дэманстрацыяў у панядзелак.
Сёняшнія пратэсты пачаліся ў тэгеранскім унівэрсітэце ў цэнтры гораду. Паліцыянты блякавалі ўсе дарогі, якя вялі да унівэрсітэту.
У панядзелак тысячы дэманстрантаў выйшлі на вуліцы Тэгерану на знак салідарнасьці з народамі Тунісу і Эгіпту. Паліцыя разагнала дэманстрантаў, некалькі чалавек загінулі.
Прэзыдэнт Ірану Махмуд Ахмадзінеджад заявіў, што пратэсты апазыцыі “не дадуць вынікаў” і заклікаў пакараць іх арганізатараў.