У Бахрэйне не спыняюцца антыўрадавыя пратэсты

У сталіцы Бахрэйну Манаме не спыняюцца масавыя хваляваньні.

Тысячы людзей правялі ноч на галоўнай плошчы гораду. Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўраду і маюць намер дзейнічаць паводле эгіпецкага сцэнару.

Раней ў сутыкненьнях з паліцыяй загінулі два дэманстранты.