Тэракт у Іраку: 33 ахвяры

У Іраку колькасьць ахвяраў тэракту, які быў учынены сьмяротнікам у суботу, павялічылася да 33 чалавек.

Напад адбыўся ў навакольлі гораду Самара на поўначы ад Багдаду.

Тэрарыст-самагубца прывёў у дзеяньне выбуховае прыстасаваньне ў аўтобусе, які перавозіў паломнікаў-шыітаў.