Эгіпет: пратэсты аднаўляюцца

Сотні тысяч дэманстрантаў выйшлі сёньня на вуліцы Каіру, дзясяткі тысяч пратэстуюць у Александрыі.

Раней сёньня ўзброеныя сілы краіны падтрымалі плян паступовай перадачы ўлады, прапанаваны прэзыдэнтам Эгіпту Хосьні Мубаракам, і заклікалі пратэстоўцаў "вярнуцца да нармальнага жыцьця".

Пратэстоўцы працягваюць патрабаваць неадкладнай адстаўкі Мубарака.