Мубарак паабяцаў зьямніць Канстытуцыю і мірна перадаць уладу


Прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак выступіў па дзяржаўным тэлебачаньні са зваротам да нацыі.

Мубарак заявіў, што ён не пойдзе ў адстаўку, як чакалася, але перадасьць частку ўлады віцэ-прэзыдэнту Амару Сулейману.

Мубарак пацьвердзіў у сваім выступе, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на бліжэйшых выбарах, заплянаваных на верасень, але што ён будзе кіраваць сваім народам у часе мірнай перадачы ўлады.

Мубарак казаў, што палітычны пераход завершыць яго 30-гадовае кіраваньне ў верасьні сёлета, і абвясьціў, што Канстытуцыя будзе зьмененая для таго, каб падрыхтаваць выбары і перадачу ўлады.

Выступ Мубарака адбыўся ўвечары 17-га дня антыўрадавых пратэстаў у краіне. Дзесяткі тысяч эгіпцянаў сабраліся на плошчы Тахрыр у Каіры і сёньня ў чаканьні звароту Мубарака і меркаванай абвесткі аб ягонай адстаўкі.

Пратэстоўцы ў Каіры абурана размахвалі сваім абуткам ў часу выступу прэзыдэнта і крычалі: “Сыходзь, сыходзь, Хосьні Мубарак!”, расчараваныя тым, што заявы аб адстаўцы не прагучала.