Сяргей Харэўскі

Сяргей Харэўскі нарадзіўся ў Менску, вучыўся ў Санкт-Пецярбурзе й Варшаве. Гісторык архітэктуры, культуроляг, мастак, афармляў шэраг кніг. Друкуецца ў "Нашай Ніве" ад моманту аднаўленьня яе выданьня. Апошнія яго выступы ў друку прысьвечаныя зруйнаваньню гістарычных забудоў беларускіх гарадоў і зьнішчэньню археалягічных помнікаў у Беларусі.