Ватыкан не дазваляе споведзі праз iPhone

Каталікі ня могуць спавядацца праз iPhone і тэхналёгіі ня могуць замяніць асабістай прысутнасьці пры каяньні ў сваіх грахах сьвятару.

Прэсавы сакратар Ватыкану выступіў з адпаведнай заявай пасьля таго, як iPhone выпусьціў праграмны дадатак да тэлефону, які імітуе каталіцкі абрад споведзі. Паведамляецца, што каталіцкая царква ЗША першапачаткова ўхваліла дадатак у якасьці інфарматыўнага дапаможніка.

Сёньняшняя заява Ватыкану мела патлумачыць, што праграму можна выкарыстоўваць у якасьці інфарматыўнага дапаможніка пры падрыхтоўцы да споведзі, а не для яе замены.