Аўганістан: двое забітых дзяцей штодзень

Прынамсі па двое дзяцей штодзень гінулі летась у Аўганістане. Пра гэта паведамляе праваабарончая арганізацыя Afghanistan Rights Monitor. Арганізацыя адсочвае падзеі сярод цывільнага насельніцтва ў краіне з 2008 году.

Паводле яе зьвестак, амаль дзьве траціны дзяцей гінуць падчас апэрацыяў талібаў. Сілы НАТО можна лічыць адказнымі за 17% ахвяраў.