Суд над амэрыканцамі ў Іране

У Іране пачынаецца судовы працэс за зачыненымі дзьвярамі над трыма амэрыканцамі, якія абвінавачваюцца ў шпіянажы.

Судзьдзі забаранілі прысутнасьць СМІ на першым слуханьні.

Абвінавачаныя – Сара Шаўрд, Шэйн Баўэр і Джош Фатал – былі арыштаваныя ў 2009 годзе, калі яна перайшлі іракскую мяжу з Іранам.

Яны сьцьвярджаюць, што зрабілі гэта па памылцы, зьбіўшыся з дарогі.

Двое з іх – Баўэр і Фатал – знаходзяцца ў турме ў Тэгеране, а Сара Шаўрд была выпушчаная пад залог і ў верасьні вярнулася ў ЗША.