Судан: сутычкі вайскоўцаў працягваюцца

На поўдні Судану 20 чалавек загінулі і як найменей 24 былі параненыя ў сутычках паміж вайскоўцамі. Кулямётная страляніна адбываецца ад чацьвярга. Дадзеныя аб стратах удакладняюццца. Канфлікт узьнік у працэсе падзелу ўзброеных сілаў Судану, калі частка вайскоўцаў адмовілася здаваць зброю і перадысьлякавацца на поўнач.

Паводле вынікаў рэфэрэндуму, што адбыўся ў студзені, Паўднёвы Судан атрымае незалежнасьць.