Сэрбія: апазыцыя выйдзе на вуліцы

Сэрбская прагрэсіўная партыя, якая зьяўляецца самай буйной апазыцыйнай партыяй краіны, сёньня плянуе правесьці антыўрадавыя дэманстрацыі з патрабаваньнем датэрміновых выбараў. Сэрбія з 2009 году спрабуе знайсьці выйсьце з эканамічнага крызысу.

З канца студзеня ў краіне страйкуюць настаўнікі бальшыні школаў, патрабуючы падвышэньня заробкаў. На мінулым тыдні да іх далучыліся прадстаўнікі незалежнага прафсаюзу супрацоўнікаў паліцыі.