У студзені аб’ём паставак расейскай нафты ў Беларусь скараціўся напалову

Мазырскі НПЗ

Паводле зьвестак Цэнтральнага дыспэтчарскага ўпраўленьня паліўна-энэргетычнага комплексу Расеі, аб’ём паставак расейскай нафты на беларускія заводы перапрацоўкі ў студзені скараціўся амаль на 50% у параўнаньні зь першым месяцам мінулага году.

У той жа час пастаўкі сыравіны на ўкраінскія НПЗ хоць і зьнізіліся, але ў куды меншай ступені — толькі на 9,5%.

На гэтым тле вырасьлі аб’ёмы паставак «чорнага золата» на нафтаперапрацоўчыя заводы Казахстану і ўласна Расеі — на 10% і 5% адпаведна.