Пікет не дазваляюць нават на Бангалоры

Плошча Банглор

Менгарвыканкам адмовіў Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» правесьці пікет на плошчы Бангалор у Менску. Менская гарадзкая арганізацыя левых плянавала 5 лютага наладзіць пікет у знак пратэсту супраць парушэньня правоў чалавека ў Беларусі і запатрабаваць вызваленьня палітвязьняў.

Прычына забароны ў адказе тлумачыцца тым, што правядзеньне пікетаваньня будзе ствараць нязручнасьці для транспартнага руху па вуліцах Багдановіча, Сурганава і Арлоўскай.

Апроч таго, на думку чыноўнікаў выканкаму, заява не адпавядае патрабаваньням закону «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Кіраўніцтва партыі «Справядлівы сьвет» ужо назвала пазыцыю гарадзкіх уладаў абуральнай, паколькі заяўка была пададзеная на правядзеньне пікета ў месцы, вызначаным самім жа Менгарвыканкамам.