Расея падвоіць заробкі сілавікам

Крэмль плянуе падвоіць заробкі вайскоўцаў і павялічыць колькасьць афіцэраў, заявіў сёньня прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў.

Ён дадаў, што заробкі будуць павялічаныя і для астатніх супрацоўнікаў сілавых структураў.

Раней сёньня міністар абароны Расеі Анатоль Сердзюкоў паведаміў, што за апошнія два гады колькасьць афіцэраў у расейскіх узброеных сілах зьменшылася з 355 тысяч да 150 тысяч чалавек. Ён дадаў, што вайсковаму камандаваньню патрэбныя прынамсі 70 тысяч новых кадраў.