Казахстан: прэзыдэнт зможа прызначаць датэрміновыя выбары

Парлямэнт Казахстану прыняў сёньня закон, які дазваляе кіраўніку дзяржавы прызначаць датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары. Раней гэта мог зрабіць толькі парлямэнт.

У панядзелак прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў прапанаваў правесьці датэрміновыя прэзыдэнцкія выбары замест рэфэрэндуму аб працягу ягоных паўнамоцтваў да 2020 году. Магчымую дату выбараў ён не назваў.

70-гадовы Назарбаеў кіруе краінай болей як 20 гадоў.