Урад Ярданіі пайшоў у адстаўку

Кароль Ярданіі Абдала Другі адправіў у адстаўку ўрад на тле апазыцыйных выступаў, што доўжацца ўжо некалькі тыдняў.

Паводле паведамленьня Каралеўскага палаца, новым прэм'ер-міністрам ужо прызначаны былы дарадца Абдалы ў вайсковых пытаньнях Маруф Бакхіт. Яму даручана сфармаваць чарговы кабінэт і падрыхтаваць прапановы адносна шэрагу рэформаў.