Туніскі ісламскі лідэр вяртаецца з выгнаньня

Лідэр туніскага ісламісцкага руху Рашыд Ганушы вяртаецца дадому пасьля 22-гадовага выгнаньня.

Па яго словах, яго партыя мае намер супрацоўнічаць з тымі, хто зрынуў прэзыдэнта Бэн Алі.

Між тым часовы ўрад спыніў кантроль над СМІ, дазволіў рэгістрацыю забароненых партый і абвясьціў амністыю палітвязьням.