Лібан: акцыя салідарнасьці з Эгіптам

У Лібане сёньня некалькі сотняў чалавек выйшлі на акцыю салідарнасьці з дэманстрантамі ў Эгіпце, якія патрабуюць адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака.

У Бэйруце гучалі заклікі да ўсіх арабскіх краінаў браць прыклад з Тунісу, дзе ў выніку вулічных акцыяў пратэсту быў зрынуты прэзыдэнт Бэн Алі.