Дэпутаты бундэстагу ўшанавалі памяць ахвяраў Галакосту

У нямецкім бундэстагу адбылося адмысловае паседжаньне, прысьвечанае памяці ахвяраў Галакосту. Упершыню цэнтральная роля ў гэтых мерапрыемствах была адзведзеная прадстаўнікам цыганскіх этнасаў.

Дэпутаты нямецкага парлямэнту ўшанавалі памяць 500 тысяч цыганоў, забітых нацыянал-сацыялістамі.