Эгіпет: разгон дэманстрацыі ў Суэце

Эгіпецкая паліцыя выкарыстала гумавыя кулі і вадамёты пры разгоне дэманстрацыі ў горадзе Суэц. Паведамляецца, што раніцай дэманстранты падпалілі два паліцэйскія пастарункі.

У краіне ўжо некалькі дзён працягваюцца антыўрадавыя акцыі з патрабаваньнем адстаўкі прэзыдэнта Хосьні Мубарака. У выніку сутычак дэманстрантаў з паліцыяй загінулі трое пратэстоўцаў і адзін паліцыянт.