Ірак: 14 ахвяраў тэракту

У Багдадзе пры выбуху загінулі як найменей 14 чалавек. Замінаваны аўтамабіль быў падарваны пасярод шыіцкай пахавальнай працэсіі. Каля 20 чалавек былі параненыя.

Выбух адбыўся ў раёне Шула на паўночным захадзе ірацкай сталіцы.