Туніс падаў у вышук Бен Алі

Улады Тунісу выдалі міжнародны ордэр на арышт былога прэзыдэнта краіны Бен Алі, які знаходзіцца з 14 студзеня ў Савудаўскай Арабіі.

Часовыя ўлады Тунісу зьвярнуліся ў Інтэрпол з просьбай садзейнічаць арышту зрынутага экс-прэзыдэнта, ягонай жонкі і іншых сваякоў.