Мядзьведзе зрабіў заяву для НАТО

Расея чакае ад НАТО адказу на прапановы па эўрапейскай сыстэме супрацьракетнай абароны. Калі ж дамовіцца пра супрацоўніцтва ня ўдасца, Масква будзе вымушаная прыняць рашэньне аб разьмяшчэньні ўдарнай ядзернай групоўкі. Пра гэта заявіў сёньня прэзыдэнт Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў на сустрэчы з сталым прадстаўніком Расеі ў НАТО Дзьмітрыем Рагозіным.

У лістападзе летась на саміце Расея – НАТО ў Лісабоне Дзьмітры Мядзьведзеў агучыў пазыцыю Расеі адносна супрацоўніцтва з НАТО ў сфэры супрацьракетнай абароны і, у прыватнасьці, адносна стварэньня сыстэмы эўрапейскай супрацьракетнай абароны.