КНР: забаранілі высяляць людзей

Кітайскія ўлады забаранілі высяляць людзей з дамоў, якія падлягаюць зносу. Новыя правілы былі ўзведзеныя пасьля самагубстваў некалькіх чалавек, у якіх забралі нерухомасьць, якую трэба было зьнесьці для вызваленьня месца пад новае будаўніцтва. Цяпер у такіх дамах забаронена адключаць электрычнасьць і водазабесьпячэньне, што раней рабілася, каб прымусіць людзей выехаць.

Цяпер трэба будзе выплачваць людзям кампэнсацыю паводле рынкавага кошту іхнага жытла.