На поўдні Афрыкі -- паводкі

70 чалавек загінулі ў выніку паводак у Паўднёвай Афрыканскай Рэспубліцы. Паводкі сталі вынікам працяглых дажджоў. Болей як 80 тысяч сем’яў былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

Тым часам яшчэ пяць краінаў рэгіёну – ад Мазамбіку да Намібіі – рыхтуюцца да магчымых паводак.