Працягваюцца перамовы ў іранскай ядзернай праблеме

У Стамбуле сёньня -- другі дзень перамоваў у іранскай ядзернай праблеме паміж прадстаўнікамі шасьці ўсясьветных дзяржаваў і Ірану. Вярхоўная прадстаўніца ЭЗ у зьнешняй палітыцы Кэтрын Эштан прызналася, што ў пятніцу перамовы ня мелі выніку.

Прадстаўнікі міжнароднай супольнасьці дамагаюцца ад Ірану спыненьня ўзбагачэньня ўрану, бо падазраюць Іран у стварэньня ядзернай зброі. Тэгеран заяўляе пра мірны характар сваёй ядзернай праграмы.