У Таджыкістане спынілі аўганскіх наркакур'ераў

У Таджыкістане на мяжы з Аўганістанам адбылася перастрэлка з кантрабандыстамі, у выніку якой загінулі два чалавекі.

Паводле таджыкскага ведамства нацыянальнай бясьпекі, у раёне Шоўн 13 узброенных аўганцаў спрабавалі перайсьці мяжу Таджыкістану.

Памежная ахова пачала зь імі бой, двое нападнікаў загінулі, рэшта здолелі ўцячы. На месцы боя было знойдзена 200 кг наркотыкаў.