Абедзьве Карэі спрабуюць дамовіцца

Улады КНДР прапанавалі правесьці на пачатку лютага перамовы паміж высокімі прадстаўнікамі вайсковых ведамстваў Паўночнай і Паўднёвай Карэі, каб зьменшыць напружанасьць у двухбаковых дачыненьнях.

Аб прапановах Пхэньяну праінфармавала дзяржаўнае паўночнакарэйскае агенцтва. Паўднёвая Карэя ужо згадзілася з прапановай.

Падрыхтоўчы раўнд перамоваў прызначаны на канец студзеня.