Ірак: 3 ахвяры тэракту

У ірацкім горадзе Баакуба сёньня пры выбуху, які ажыцьцявіў невядомы сьмяротнік перад паліцэйскім пастарункам, загінулі як найменей тры чалавекі, яшчэ каля трыццаці былі параненыя. Сярод загінулых – два афіцэры паліцыі і адзін мясцовы жыхар.

Напярэдадні ў Баакубе ў выніку тэракту, таксама ажыцьцёўленага сьмяротнікам, загінулі як найменей сем чалавек і яшчэ каля 70 былі параненыя.