Беларусь і Расея пакуль не перайшлі на адзіны транспартны кантроль

Кантроль на беларуска-расейскай мяжы

Пераход Беларусі і Расеі на адзіны транспартны кантроль меў адбыцца ў адпаведнасьці з дамоўленасьцямі зь першага студзеня, аднак пакуль свае абавязаньні выканала толькі Беларусь.

У справе пераходу на адзіны транспартны кантроль “на сёньняшні дзень... ёсьць пытаньні” – цытуе агенцтва “Інтэрфакс” намесьніка міністра транспарту і камунікацыяў Аляксандра Шышко.

На сёньняшняй прэсавай канфэрэнцыі Аляксандар Шышко заўважыў, што Беларусь прывяла ў адпаведнасьць з новымі патрабаваньнямі сваю нарматыўную базу, з 1-га студзеня транспартная інспэкцыя працуе па новых правілах, з унутранай мяжы саюзнай дзяржавы мы спрабуем зьняць кантроль, але ёсьць пэўныя праблемы з расяянамі”.

Увядзеньне адзінага транспартнага кантролю адбываецца ў адпаведнасьці з падпісаным 18 лістапада ў Маскве “Плянам у справе фармаваньня адзінай транспартнай прасторы Беларусі і Расеі на 2011-2012 гады”, які павінен паскорыць стварэньне так званай “Адзінай эканамічнай прасторы”.

На думку некаторых беларускіх экспэртаў, “Адзіная эканамічная прастора” ў значнай ступені абмяжуе сувэрэнітэт Беларусі.

Гл. таксама:

Што дадуць Беларусі маскоўскія дамоўленасьці?

Лукашэнка пайшоў на саступкі Расеі