У Лёндане сустракаюцца прэм'еры Паўночнай Эўропы

Сёньня ў Лёндане сустракаюцца кіраўнікі ўрадаў краінаў Паўночнай Эўропы.

Сустрэчу ініцыявала Вялікая Брытанія, якая прапанавала абмяркаваць шляхі пераадоленьня краінамі рэгіёну наступстваў эканамічнага крызісу.

У часе перамоваў плянуецца абмяркаваць разьвіцьцё сучасных тэхналёгіяў, інавацыі, стварэньне спрыяльных умоваў для бізнэсу.

У сустрэчы бяруць удзел прэм’ер-міністры краінаў Скандынавіі, Балтыі і Вялікай Брытаніі.