Нью-Ёрк: Дэманстрацыя салідарнасьці зь беларускімі палітвязьнямі

19 сьнежня на рагу 67-й вуліцы і Ленксінтан-авэню скандавалі "Жыве Беларусь!" на ангельскай і беларускай мовах.



Беларусы горада і прадстаўнікі мясцовых тэатраў выйшлі на дэманстрацыю салідарнасьці са зьбітымі і затрыманымі беларускімі палітвязьнямі.

На дэманстрацыі прысутнічалі акторы беларускага "Свабоднага тэатру". Дэманстранты трымалі партрэты палітвязьняў і плякаты з заклікам да іх вызваленьня.