Інаўгурацыя 21 студзеня будзе трансьлявацца па ўсіх каналах

Цырымонія ўступленьня на пасаду зноў абранага прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбудзецца 21 студзеня.

Пра гэта паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Мерапрыемства будзе трансьлявацца па ўсіх каналах Беларускага тэлебачаньня. Пачатак прамой трансьляцыі ў 12.50 паводле менскага часу.

Цырымонія інаўгурацыі пройдзе ў Палацы Рэспублікі. Пасьля яе заканчэньня будзе сьвяточны канцэрт.