Землятрус у Пакістане

У Пакістане на паўднёвым захадзе краіны сёньня ўначы адбыўся моцны землятрус. Зьвестак аб ахвярах і вялікіх разбурэньнях няма.

Паводле мясцовых уладаў, пашкоджаныя некалькі сялянскіх хатаў.

Як інфармуе амэрыканская геалягічная служба, падземны штуршок у 7,2 балы быў зарэгістраваны ў 50 км на захад ад гораду Далбандын (правінцыя Белуджыстан), непадалёк ад мяжы з Аўганістанам і Іранам.

Невялікія штуршкі адчуваліся ў сталіцы Індыі Дэлі.

У 2005 годзе на поўначы Пакістану ў выніку землятрусу ў 7,6 балаў загінулі болей як 70 тысяч чалавек.