У трыбунал ААН па Лібане накіравалі дакумэнты аб забойстве Харыры

У Гаазе у спэцыяльным трыбунале ААН па справе, зьвязанай зь Лібанам, сёньня зарэгістраваныя сакрэтныя дакумэнты, паводле якіх будуць прынятыя рашэньні аб арыштах падазраваных у забойстве прэм’ер-міністра Лібану Рафіка Харыры.

Спэцыяльны трыбунал у пытаньнях Лібану быў створаны ў Гаазе паводле рэзалюцыі Рады бясьпекі ААН пасьля просьбы лібанскіх уладаў правесьці міжнароднае расьсьледаваньне і судзіць забойцаў Рафіка Харыры, які загінуў у выніку тэракту у Бэйруце 14 лютага 2005 году.

Мяркуецца, што сёньня ў трыбунал перададзеныя дакумэнты, якія сьведчаць пра датычнасьць групоўкі “Хізбула” да забойства.

На мінулым тыдні чальцы групоўкі “Хізбула” выйшлі зь лібанскага ўраду на знак пратэсту супраць расьсьледаваньня ААН.