Талібы адказваюць за напад у Бэлуджыстане

У Пакістане талібы ўзялі на сябе адказнасьць за напад у раёне Дэра-Мурад-Джамал у паўднёва-заходняй правінцыі Бэлуджыстан.

Быў паранены кіроўца, спаленыя 14 аўтацыстэрнаў з палівам, якое павінна было быць дастаўлена сілам кааліцыі ў Афганістане.

Па словах прадстаўніка талібаў, у нападзе ўдзельнічалі 8 чалавек.