Барыс Нямцоў ня быў адпушчаны на свабоду

Расейскі апазыцыйны палітык Барыс Нямцоў ня быў адпушчаны на свабоду пасьля адбываньня 15 сутак адміністрацыйнага арышту, а знаходзіцца ў Цьвярскім аддзяленьні міліцыі Масквы.

Пра гэта ён сам паведаміў па тэлефоне карэспандэнту Радыё Свабода.

Сюды яго на машыне перавезьлі з спэцпрыёмніка на Сымфэропальскім бульвары.

Сёньня ж з СІЗА павінен выйсьці іншы апазыцыянэр – Эдуард Лімонаў, які, як і Барыс Нямцоў, быў затрыманы міліцыяй пасьля акцыі ў абарону свабоды сходаў 31 сьнежня на Трыўмфальнай плошчы ў Маскве.