У Індыі абвясьцілі жалобу

Улады штату Керала на поўдні Індыі абвясьцілі трохдзённую жалобу па загінулых у цісканіне на рэлігійным сьвяце. Колькасьць ахвяраў вырасла да 104 чалавек.

Дакладная прычына ўзьнікненьня цісканіны пакуль ня выяўленая, аднак ёсьць меркаваньне, што аўтамабіль зь пілігрымамі, згубіўшы кіраваньне, урэзаўся ў натоўп.