Індыя: 60 паломнікаў загінулі ў цісканіне

На поўдні Індыі прынамсі 60 чалавек загінулі ў цісканіне, паведамляе мясцовая паліцыя.

Цісканіна ўзьнікла падчас рэлігійнага фэсту ў штаце Керала, калі аўтамабіль з паломнікамі, страціўшы кіраваньне, урэзаўся ў натоўп.