Новы пасол Польшчы прыбудзе ў Беларусь у лютым

Пра гэта паведаміў карэспандэнту БелТА першы сакратар амбасады Польшчы ў Беларусі Павал Марчук.

Ён адзначыў, што цяпер вырашаюцца арганізацыйныя пытаньні.

"Мы чакаем прыбыцьця новага кіраўніка дыпляматычнай місіі ў лютым", — сказаў Марчук.

Новым паслом Польшчы ў Беларусі стане Лешак Шарэпка.