Прэзыдэнты ЗША і Пакістану сустрэнуцца ў Вашынгтоне

Прэзыдэнт ЗША Барак Абама сёньня сустрэнецца з прэзыдэнтам Пакістану Асіфам Алі Зардары.

Сустрэча адбудзецца ў Вашынгтоне, дзе пройдуць жалобныя імпрэзы ў памяць выбітнага амэрыканскага дыплямата Рычарда Холбрука, які памёр у мінулым месяцы. Холбрук быў спэцыяльным пасланьнікам ЗША ў Пакістане і Аўганістане.