Абама заклікаў амэрыканцаў да адзінства

У ЗША на тэрыторыі унівэрсытэту Арызоны прайшла жалобная служба ў памяць ахвяраў нядаўняй трагедыі ў Тусоне.

Прэзыдэнт Барак Абама ў часе цырымоніі заклікаў амэрыканцаў да адзінства і рашэньню актуальных праблемаў шляхам канструктыўнага дыялёгу і пашаны адзін да аднаго.