Віцэ-прэзыдэнт ЗША наведвае Багдад

Віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн прыбыў з нечаканым візытам у Багдад.

Плянуецца, што ён правядзе перамовы з прэм’ер-міністрам Нуры аль-Малікі і іншымі высокапастаўленымі палітыкамі ў ірацкім кіраўніцтве.

Перад паездкай ў Багдад Байдэн наведаў Аўганістан і Пакістан.