Назарбаева "прымушаюць" кіраваць даўжэй

У Казахстане больш за палову зь 9 мільёнаў выбарацаў падпісаліся за правядзеньне рэфэрэндуму аб падаўжэньне паўнамоцтваў прэзыдэнта Нурсултана Назарбаева да 2020 году, паведамляюць арганізатары "народнай ініцыятывы" за рэфэрэндум.

6-га студзеня Назарбаеў адхіліў згаданую прапанову, але парлямэнт можа настаяць на правядзеньні рэфэрэндуму, у выпадку калі за гэта выкажацца болей за 80% дэпутатаў.

У выпадку пасьпяховага рэфэрэндуму аб падаўжэньні паўнамоцтваў першага кіраўніка краіны, прэзыдэнцкія выбары, заплянаваныя на 2012 год, будуць скасаваныя.

Раней ЗША назвалі падаўжэньне прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў Назарбаева "крокам назад" для дэмакратыі.