Прэзыдэнт Тунісу загадаў вызваліць усіх затрыманых

Прэзыдэнт Тунісу звольніў міністра ўнутраных справаў краіны і загадаў вызваліць усіх затрыманых у часе непарадкаў і сутычак паліцыі і пратэстоўцаў, якія доўжыліся некалькі дзён.

Масавыя акцыі пратэсту ў сталіцы Тунісу выкліканыя ростам цэнаў на харчаваньне, недахопам жытла і беспрацоўем.