Вугоршчына афіцыйна прымае старшынства ў ЭЗ

У Будапэшце сёньня пройдуць цырымоніі, прысьвечаныя пачатку старшынёўства Вугоршчыны ў Эўразьвязе.

Для сустрэчы з вугорскім прэм'ер-міністрам Віктарам Орбанам у краіну прыбывае старшыня Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу.

Нядаўна вугорскія ўлады падпалі пад крытыку за папраўкі ў нацыянальны закон аб СМІ, які, паводле журналістаў і праваабаронцаў, сур'ёзна абмяжоўвае свабоду слова ў краіне.