Назарбаеў ня хоча падаўжаць паўнамоцтвы

Прэзыдэнт Казахстану Нурсултан Назарбаеў адхіліў прапанову парлямэнту аб вынясеньні на рэфэрэндум зьменаў у канстытуцыю краіны.

Прапанаваныя зьмены былі накіраваныя на падаўжэньне тэрміну паўнамоцтваў першага прэзыдэнта Казахстану да 2020 году.

Дзейны прэзыдэнцкі тэрмін Назарбаева завяршаецца ў 2012 годзе.