У Латвіі абвешчанае надзвычайнае становішча ўпершыню за 20 гадоў

Урад Латвіі ўвёў надзвычайнае становішча ў сарака акругах краіны ў сувязі з праблемамі з энэргазабесьпячэньнем.

З-за моцных сьнегападаў у Латвіі былі пашкоджаныя многія лініі электраперадач. Дзясяткі тысячаў жыхароў застаюцца безь сьвятла.

Шмат у якіх дамах электрычнасьці няма больш як тыдзень.