У Барысаве арыштавалі актывіста Аляксандра Малчанава

Пра гэта «Нашай Ніве» паведаміла ягоная маці Галіна Андрэеўна. Па яе словах, супрацоўнікі КДБ прыйшлі ў дом пасьля таго, як Аляксандр вярнуўся з працы.

«Правялі вобшук, канфіскавалі сыстэмны блёк, флэшкі. Сашу заклалі рукі ў кайданкі і вывелі. Сказалі, што павезьлі ў Менск», — расказвае Галіна Андрэеўна.

Малчанаў нейкі час быў сябрам руху «Зубар», але апошнім часам ні ў якіх арганізацыях ня быў.

«На Плошчу паехаў як чэсны чалавек», — зазначае ягоная маці. Жанчына скардзіцца, што пры ўварваньні чэкісты выламалі дзьверы ў доме, цяпер сям’я ня ведае, як іх аднавіць.