У Расеі пацьвердзілі сьмерць Бобі Фарэла, саліста Boney M

Расейскія сьледчыя пацьвердзілі сёньня сьмерць вакаліста легендарнага гурту “Boney M”. Бобі Фарэл памёр у выніку сардэчнай хваробы 30 сьнежня ў пакоі гатэлю ў Санкт-Пецярбурзе, дзе праходзілі гастролі дыска-бэнда.